Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ад шчасця сэрца скача, як дзіця

Ад шчасця сэрца скача, як дзіця,
Ад бед яно, як млын, шуміць начамі,
Варочае цяжкімі камянямі,
Падлічваючы горычы жыцця.

Ды сэрцу быць гадзіннікам не гожа:
Спынілася – і ўжо не завяду,
Яно секунды адбіваць не зможа,
Калі падкосіць смерць маю хаду.

Яго ў рамонт, як здарыцца патрэба,
Я не аддам дасведчаным майстрам
І, як стары гадзіннік, не прадам
У дні нястач і бед за лусту хлеба.

Затое з ім далей у свой паход
Я крок у крок датуль ісці гатовы,
Пакуль не скончыцца яго жыццёвы,
На ўвесь мой шлях разлічаны, завод.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ад шчасця сэрца скача, як дзіця - Аркадзь Куляшоў