Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Салют

Дзяўчына ў празрыстай спадніцы
Трымае рамонак ў далоні.
Трымцяць па дарозе машыны,
Кудысьці спяшаюцца. Мабыць,

На свята дзяржаўнага кшталту,
Купалле ці Дзень Навальніцы,
І трэба хутчэй у сталіцу,
Каб трапіць на файны салют.

– Дзяўчына, чаму не спяшаешся?

– Я проста ўсё пераблытала
І выйшла ў чорны кастрычнік
У кароткай празрыстай спадніцы
Без боцікаў і капялюша.

І цела дзяўчыны дрыжыць,
Рамонак злятае з далоні
І раптам становіцца птушкай.

– Куды ты, куды ты ляціш?

– На свята дзяржаўнага кшталту,
Бо хутка пачнецца салют,
А гэта дурная паненка
На вуліцу выйшла ў спадніцы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Салют - Аркадзь Брут