Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Роднае слова (некрарамантыка)

Апошнім разам маці стаяла з крэйдай
У хаце. Казала: “Слухай, сынок, ды ведай,
Памылка – гэта не вынік, не чыннік ды не выснова.
Галоўнае – памятай пра Радзіму і пра роднае слова”.

Маці маю знайшлі раніцай без спадніцы
На могілках. Вартаўнік пабег выклікаць міліцыю,
Лістота – сяброўка апошняя – зачыніла матчыны вочы,
Жыццё развіталася з целам і ў кастрычнік пакрочыла.

(На пахаваньні маці была жоўтая, як маргарын.
Хмары расплываліся бруднымі кляксамі ўгары.
Маці ляжала, як на кавалку хлеба, у доле,
Змрочны святар пасыпаў яе пяском-соллю.
Маму з’ела зямля.)

Чэрвень. Узлесак. Спякота. Кароў пасу.
Побач мой добры тата, точыць сваю касу,
Кажа ўпэўнена: “Раніца зменіць ноч, вясна – зіму.
Зменіцца ўсё. Толькі шануй мову й сваю Радзіму”.

Тату майго падчас пасяўной кампаніі
Знайшлі ў сланечніках пад чырвоным камбайнам.
Бацька заснуў на працы. Кіроўца піў тармазную вадкасць,
Смерць паказала іклы, а жыццё – сапраўдную вартасць.

Бабка Ірына гладзіла мяне па галаве:
“Бацьку і маці не вернеш, – казала старая мне. –
Памятай, сэнс існавання, як для манежа ровар,
Гэта любоў да Радзімы й да роднага слова.

На наступны дзень бабся піла гарбату,
З целіка Жыглоў крычаў: “Я сказаў – Гарбаты!”.
Пагрызці хацелася сушак, бабуля палезла за сківіцай,
Але паслізнулася, разбіла аб крэсла патыліцу.

Так і памерла. І вось я застаўся адзін,
Пакінуты лёсам, сам насам, як той муэдзін,
Унізе трава ды асфальт. Апоўдні. Стаю на даху.
Эх, мова мая, пакуль. Радзіма, ідзі ты на х…й!

Верш Роднае слова (некрарамантыка)