Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Яня

Толькі сонейка раніцай ўстане,
З ім квяточны дыван пад сасной,
Ўжо бяжыць трохгадовая Яня
Адзінютка, сцяжынкай лясной.

Маці з бацькай у высылцы дзесьці,
А яна засталася адна.
Там паспаць ёй дадуць, тут – паесці,
Бо гадуе дзяўчынку вайна.

І бядуе гарота, дзіцяці,
У турботным, урывістым сне
Ёй, малой, прыгадаецца маці
Ў той шчаслівай, дзіцячай вясне.

І хварэючы, з рана да рана,
Ўсё шаптала скрозь слёзы, ў журбе
“Ты мяне вось пакінула, мама,
Зараз я пакідаю цябе”

Толькі сонейка раніцай ўстане,
А у цёплай зямлі пад сасной
Ціха спіць трохгадовая Яня,
Ля зарослай сцяжынкі лясной…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Яня - Арэк Гуздзельскі