Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Трыялет (Не глядзі так строга на мяне…)



Не глядзі так строга на мяне,
Позірк твой мне робіць так балюча.
І ў грудзях гарыць агнём пякучым,
Не глядзі так строга на мяне.

Час бяжыць імкліва, неўміруча,
Лепей, прыгадай аб той вясне.
Не глядзі так строга на мяне,
Позірк твой мне робіць так балюча.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Трыялет (Не глядзі так строга на мяне…) - Арцём Хандрыка