Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Можа нічога не было

Можа нічога не было,
Можа – прывід, а можа – ява.
Можа пачуцці замяло
Чырвоным лісцем лістапада.

Яшчэ надзею шле Венера,
Удалячынь кідаю зрок –
Рвуцца нацянутыя нервы,
Я ўжо па-іншаму не мог.

Усе ж тугою неадольнай
Яшчэ баліць мая душа.
Але, стаміўшыся, павольна,
Скідае путы і яна…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Можа нічога не было - Арцём Хандрыка