Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Нябеснай калыханкай засынае



Нябеснай калыханкай засынае
Спавольна сонца між духмяных руж,
І зьзяе зорка закаханых душ.
Вятрыска ў летнім садзе заціхае.

Стаіць у садзе старажытны дуб,
Паміж галінаў клетка залатая,
А ў клетцы плача птушачка начная,
Як згублены ў сумневах самагуб.

І гэта толькі ты, мая турма,
Бо жарсьць твая ўзяла мяне ў палон.
Як птушка на самоце сэрца бʼе.

Ты кветка дню, ты рэха салаўя,
Мая няволя – цуд мой, ды праклён,
Гучыць мой сумны голас для цябе.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Нябеснай калыханкай засынае - Анхела Эспіноса