Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Першы дзень вясны

Першы дзень вясны,
За акном адліга.
Нёманам плылі
І знікалі крыгі.
Пад мастом мастак
Маляваў карціну.
У яго вачах
Крыгі нарадзілі
Веснавы пейзаж,
Дзе з ільдзінак белых
Нібыта душа
Узлятала ў неба.
І плылі ракой
“Караблі” у далі…
Следам за зімой
Мы вясну гукалі!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Першы дзень вясны - Антон Янкоўскі