Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Звычайны сон

Месяца светлы блін
Плыве па начным аблокам.
Крочу дадому адзін
І цішыні гул навокал.

Збоку вялізны палац
Пустымі вакенцамі ззяе,
Былога ўбрання цень
Па дворыку ціха гуляе.

Калісці я быў тут не раз,
На вуліцы грала лета,
Спякотнай цэглай муроў
Было маё сэрца сагрэта.

А зараз тут холада змрок,
Апалае лісце штурхае,
І толькі часін пыльны крок
У позірк мой хутка трапляе.

І раптам палац заблішчэў,
І цэгла ўжо больш не сцюдзёна!
Зайграў буйны двор і запеў –
Я ўбачыў цябе ля балкона!

Раблю крок адзін, і другі…
Бягу да цябе апантана!
Настустрач спяшаешся ты.
І вось мы ўдваіх ля фантана.

У руках я трымаю руку,
Лаўлю твае вочы вачыма.
Паверыць сабе не магу,
Як гэта усё немагчыма!

Я густ тваіх вуснаў адчуў…
Дзе я? Што са мною?! Прабачце..
Вярніце салодасны шум!
Ад мукаў жыццёвых пазбаўце!

Нажаль, гэта быў толькі сон,
Які я забыць не здалею…
Складу пра яго дзіўны верш,
Сваё адзіноцтва пагрэю.

Верш Звычайны сон