Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мой народ

Вецер з сонцам люляе зямлю
Над бярозавым зграбным гаем.
Я краіну сваю люблю,
А дакладней – людзей кахаю!

Што працуюць ад года ў год,
Што за працу не просяць грошай,
Для якіх увесь суседскі народ
І за родны народ не горшы.

Хто заўсёды накорміць сям’ю,
І нямогламу дапаможа.
Хто не бачыць ўсё наадварот
Бачыць, так, як пабачыць можа.

Для яго родны сцяг як узор,
Мужнай смеласці, думкі і волі.
І каго пранясе скрозь напор
Моцны конь ліцвінскай пагоні.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мой народ - Антон Шыбека