Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зноў сцежкай роснаю

Зноў сцежкай роснаю праз жыта
Крыляю ў далеч, нібы птах,
І што трывожыла – забыта,
Я дома тут, а не ў гасцях.
І п’ю бальзам крыніц гаючы,
Дзіўлюся песні жаўрука.
Прасцягі любай Белай Русі
Зіхцяць у сініх васільках…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Зноў сцежкай роснаю - Антон Піліпчык