Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хлякоча дождж

Хлякоча дождж, раскіслы ранак,
цяпло лагоднае шчакі…
Ты – мой паўстанак, мой выманак
з журбой напоўненай ракі…

І не смыляць рубцы і раны,
з-пад сэрцаў выкрасаем пал…
І светла ад імя Святлана…
Пачуццяў – як дзевяты вал…

І, нібы яблык той да долу,
злятае к нам кахання дар…
І думкі не аб хлебе-солі…
І зычыцца пяшчотай твар…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Хлякоча дождж - Антон Піліпчык