Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У мітусні

Ў мітусні сутыкнуўся на вуліцы з пекнай жанчынай.
Усміхнулася, просіць: – Прабач!..
А ў мяне ж у грудзях сэрца лісцем асіны
затрымцела… Нібы напалоханы птах…
– Гэта ж мне прабачэння прасіць, –
Кажу, ледзь пераводжу дыханне.
А яна прада мною задумнна-чароўнай стаіць…
І душа мая – нібы жаўрук у вясновае ранне –
узлятае, гарланячы песню, да зор…
Марыў, сніў, ў край далёкі даваўся бяспечна,
а тут – яваю ці маной (форс-мажор!) –
як нібыта з маёй выйшла песні…
І ўжо мроіцца: мы – у Раю, забароннымі грэшым пладамі,
і нас кружыць, узносіць парыў…
Вось, вазьму, ёй скажу: “Мне няма да каго…, паплятуся я з Вамі…”
Ды, жанчыны, гляджу, ўжо і след паастыў…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш У мітусні - Антон Піліпчык