Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш О, Беларусь

Як белы бэз,
сама вясна
пад клёкатам бусліным –
такое светлае імя
ў цябе,
мой край любімы!

О, Беларусь,
твой лёс –
мой лёс,
і нават болей…
Для сэрца песня –
Нёмна ўсплёск,
і васілька
звон ціхі ў полі.

І бель
чаромхі і акацыі,
і ў садзе пошчак салаўя..
І ўсмешкі шчырыя дзіцячыя…
О, Беларусь!..
Былінная…

Люблю цябе
за чыстае імя,
За цуд-куточак Белай Русі,
што з Нёмнам зліўся
ў сонцы дня, –
адтуль іду,
туды вярнуся…

Верш О, Беларусь - Антон Піліпчык