Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Адцвіло, адгуло наша лета

Адцвіло, адгуло наша лета…
Ды не пра гэта мой верш.
З кім жа ты, любая, дзе ты? –
Вось што рве душу найперш…
Хто табе слоў пазалоту
Сыпле, і ты што “пяеш”?..
Сэрца наскрозь працінае самота,
Лезе самота і ў верш…
Слодыч кахання і горыч падману –
Вось з чым жыць мушу цяпер…
Што мне зажывіць шчымлівую рану –
Новы, самотай навеяны, верш?..

Верш Адцвіло, адгуло наша лета - Антон Піліпчык