Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Знікну. А ўсё застанецца

Знікну. А ўсё застанецца:
белай завеі лісты,
голас касмічнага сэрца,
сум лістабою і ты.

Ты – незнаёмы, нязнаны…
Мара мая ці ўспамін?
Пахам салодкага зману
думкі вярэдзіць язмін.

Знікну. Сказаць не паспею,
як я чакала цябе
ў зімалётныя спевы,
у ліставейнай журбе.

Тахкае ў скроні гадзіннік.
Прывідна ноч растае.
Сцежкі так блізка вадзілі
каля дарогі твае.

Гасну. Надзеяў пялёсткі
б’юцца ў чужое вакно.
…Хвалі трывожнае плёскат
будзіць халоднае дно…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Знікну. А ўсё застанецца - Антаніна Хатэнка