Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пахаваны мае землякі



Лашчыць сонца бяроз карагоды,
Безупынна бягуць цягнікі.
На ўскрайку, ля самай чыгункі,
Пахаваны мае землякі.
Спяць у роднай зямлі патрыёты,
Абеліскі маўкліва стаяць.
Іх прабітыя кулямі сэрцы,
Пяцікутнаю зоркай гараць.
Посвіст сойкі і крык жураўліны
У блакітны ляцяць далячынь.
Чакаюць з вайны пасівелыя
ўдовы
Маладых назаўсёды мужчын.
Лашчыць сонца бяроз
карагоды,
Адзявае ў зялёну красу.
Я героям Вялікай Айчыннай
Веснавыя пралескі нясу.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пахаваны мае землякі - Антаніна Рыбалка