Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Восеньскі лёд нагадвае мне вітрыннае шкло

Восеньскі лёд нагадвае мне вітрыннае шкло.
У ім мерзлы бруд здаецца выстуджанай зямлёю; ягада арабіны – кропляй крыві, пажоўклыя лісты – зоркамі, растаптанымі нечымі ботамі.

Але нічога гэтага няма. Ёсць толькі слата, восень і чаканне зімы, якая прыйдзе і даруе нам гэты бруд, і схавае яго ў сваю чысціню.

(1989)

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Восеньскі лёд нагадвае мне вітрыннае шкло - Ангеліна Дабравольская