Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вiншую з гадавiнаю… растання

Віншую з гадавінаю…
растання.
Грамніцы прамінулі,
лёд растануў,
і пазакрасавіцкі успамін
адкрасаваўся краскай –
першацветам.
І сонца пакацілася на лета.
І зноў –
гудзе пчала, цвіце язмін,
і сябра мой у свеце –
не адзін.

Калі ж табе самотна,
скрушна стане,
успомні:
“…з гадавінаю растання”.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вiншую з гадавiнаю… растання - Ангеліна Дабравольская