Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вечаровае

1.

Звон струны –
Ці спеў аблокаў?
Захад сонца палымнее,
І душа – нібы нямее:
Звон струны
Ці спеў аблокаў?

Думкай чыстай
І высокай
(Хто кахае – зразумее):
Захад сонца
ПАЛЫМНЕЕ.
Звон струны.
І спеў аблокаў.

2.

Гукі
імнуцца,
ліюцца,
спяваюць,
Кожным імгненнем
з жыцця
адлятаюць,
Да незабыўнага
сэрца вяртаюць
Рэхам кахання…

…Пара залатая…

3.

У спеве птушыным
ці ў шолаху ціхім
згадку адчуй –
і адыйдзецца ліха.

Светлым праменнем
на золаку раннім,
хвіляй, імгненнем –
прыйдзе
КАХАННЕ.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вечаровае - Ангеліна Дабравольская