Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У каханні не прызнаюся ніколі

…У каханні –
не прызнаюся ніколі,
каб думкаю суладдзе
не парушыць.
Ды каласы схінаюцца у полі,
І Лік Нябёсны –
між галінаў грушавых…

Струменіць жыццядайная крыніца,
І Неба расхінутае – як кніга:
Прыпасці б да яе –
і наталіцца,
І мудрасці адвечнае напіцца,
І гаркаты жыццёвае пазбыцца –
Каб у малым адкрылася –
Вялікае…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш У каханні не прызнаюся ніколі - Ангеліна Дабравольская