Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Паэма да святога іаана Кармянскага. 8. Вяртанне

8. МАЦі БОЖАЯ, БЛАГАСЛАВі!
(Вяртанне)

Кожны дзень, нібы верш, –
нанова
Адкрываю Святое Слова.
Сцвердзіць нам Яго ў жыцці –
Маці Божая, благаславі.

Хай усе клопаты і ўчынкі
Не затуляць, як аблачынкі,
Прамянёў Найсвяцейшай Любві –
Маці Божая, благаславі.

Цела – Хлеб, і вада – жывая
Душы грэшныя ажыўляюць.
Прычашчэння Святой Крыві –
Маці Божая, благаславі.

Ацалі нашы душы, Царыца,
Бо самім ад грахоў не пазбыцца.
Уладарка Нябёс і зямлі,
Маці Божая – благаславі!

1999-2001 гг., Гомель-Мінск-Гродна

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Паэма да святога іаана Кармянскага. 8. Вяртанне - Ангеліна Дабравольская