Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ці час мне ўжо вяртацца на зямлю?

Ці час мне ўжо вяртацца на зямлю?
Ці шчэ дасі лунаць у Тваіх аблоках?
У нябёсных хвалях, плынях і затоках
Блукаць майму зямному караблю?

Шчаслівы, хто паспеў сказаць “люблю”
І па зямлі прайшоў не адзінокім…
Што ж наракаць на стомленыя крокі,
Калі Твой, Божа, позірк я лаўлю?

Наперадзе – нязгасны ясны дзень,
Тваёй пшаніцы залатое мора,
Святло Тваё, Тваёй красы ўзоры –
І дзеці, як анёлы, між людзей…

І нашы душы не азмрочаць цені,
Мы станем жыць без здрады, слёз і гора…
Удзячная, хілюся у пакоры –
Прашу любові, веры і надзеі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ці час мне ўжо вяртацца на зямлю? - Ангеліна Дабравольская