Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Развагі раўнасечнай

“свабода волі ёсць на свеце. тра-та-та.
ну хоць як мара, а не марная магчымасць
таго, што немагчыма” – як з кута
пацук прабег, разбіўшы напалам,
забыўшы аб наяўнасці ката.

“окей” – яму сказалі, – ” дакажы,
што здольны ты убачыць немагчымасць.
бо толькі ад таго, што ты бяжыш –
тут існуе ўжо нейкі кут. маўчыш,
складанасці не бачыш. так скажы,

Прызнайся, што ўяўленне тваё сыра, –
як дробкі печыва, як тыя пахі сыра, –
няма нічога болей. стыкс і стокс,
і пэўнасць як бы леніна вучэння –
і не пытанне, а паперы стос!”

“свабоду волі бачу. парадокс?”

Верш Развагі раўнасечнай - Андрусь Сталярык