Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Нікому вы не верце

Нікому вы не верце, тым асоба
да папярэдняга хто кліча зменай строю;
і я не стаў бы давяраць асобам,
якія выкралі каня ў аблозе Троі;

Цыганам відавочна. вось Алена
схапіла яблык – вось рэцэпт Ньютона;
і кожны можа, стаўшы на калены,
на выспе Свентага Напалеона

Ёй памаліцца. залатая жыла
для тых, хто там будуе Ватыканны;
але калі сяброўка ўжо ўдружыла –
не едзьце папам станавіцца тама!

Ёсць толькі матэматыка ў навуках,
не нейкая табе літаратура
з гісторыяй, народжанай пакутна:
не Дантэ, Пушкіна забіла куля-дура!

Верш Нікому вы не верце