Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Ён пайшоў

Ён пайшоў
і змяшаўся з чужымі ценямі,
Зблытаў
свае сляды
з чужымі слядамі,
Яго твар,
быццам мохам,
парос летуценнямі,
і Яна ўжо не памятае,
як Ён выглядае.

Ці то дождж,
ці слёзы
палеглі на лісце прызмамі.
Яна кліча Яго,
а наўкол – нікога, нікога,
і Яна паўтарае
бязладна,
нібы ў трызненні:
“Вярніся дадому,
дзеля ўсяго святога…”.

Паветра ў твар
цішынёю харкае горача –
Відаць, не было ў Яго
святога ніколі.
Ды коцяцца па шчаках
малітвы з горыччу:
“Не зламай толькі крылы
на волі…”

Верш Ён пайшоў