Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Новы Я

Той я памёр. Што ж, дружа, rest іn peace.
Ты будзеш у нетрах памяці жывы.
А новы Я ляціць на крылах у высь
Лёгкімі ловячы дыханне сінявы.

Той я стаяў і ўсе чакаў,
Калі што зменіцца да лепшага ў жыцці.
А новы Я чакаць ужо перастаў
І з вышыні плюе на ўсё, ляціць.

Не ведае прывалу і супынку,
Мы на тым свеце, можа, адпачнем.
На іншых спадзявацца – вось памылка!
I новы Я бліжэй намнога мне.

Не мае часу ён на спрэчкі, на разлады,
Iм знойдзены з сабою кампраміс.
Няхай злуюць, шыпяць унізе гады –
Няважна, бо ў яго ёсць высь,

Ёсць мары, думкі і памкненні
ўсе свае планы рэалізаваць
I, дзякуй Богу, у кожнае імгненне
Мяне яшчэ жадаюць падтрымаць,

Не адварочваюцца блізкія з сябрамі,
а незнаёмцы усміхаюцца услед.
Я рады, што я зноўку з вамі,
што і для вас стварыў я свой сусвет!

(2014)

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Новы Я - Андрэй Пятрусёу