Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Касінеры Новага часу

Зладжу стрэльбу сваю ды навостру касу
I табе, родны край, волю я прынясу.
Твой лёс – квітнець, а ты змушан гібець,
За шклянку вады з гарбушкай карпець.
Адзінае, што зараз ёсць у цябе –
Статак нахлебнікаў на гарбе.
Заводы стаяць і не родзяць палеткі,
Сабою гандлююць дзяўчаткі-падлеткі.
У крамах дурманам забіты паліцы.
квітнеем, мацнеем… як тут не напіцца!?
Пафас з экранаў, граюць музыкі…
А ўлада краіну здае за пазыкі.
Нязгодных жа ўсіх – на нары, за краты,
ці выгнаць з краіны, ці проста ў салдаты.
Такі вось расклад: быць ці не быць,
бясконца трываць ці волю здабыць,
Паўстаць за сябе, за родных, краіну…
Ці за капейкі гнуць свае спіны.
Што ж, жэрабя кінута, як той казаў.
З веку Касцюшкі наш сродак – каса.
Мы – касінеры. Мы – партызаны.
Крыж на нас ставіць дужа зарана.
Скосім быллё, што псуе нам лугі,
На сметнік знясем чужыя сцягі.
Скасуем паборы. Дамо людзям працу,
Мы – працаўнікі, а не галадранцы.
Хлусаў ды ўладных чынуш-халуёў выкінем з крэслаў і нашых краёў
Сцяг лічыш нацысцкім? Мову “не понимаешь”?
Цябе, далібог, мы тут не трымаем.
Туды, дзе ўласаўскі трыкалор,
Як ты дагэтуль яшчэ не папёр?!
Убачыў тут “крэсы”? Дамоў, у Варшаву!
Не рвем на кускі мы нашу дзяржаву!
Згода і воля, краіна і мова –
Для кожнага з нас магічныя словы.
Пачэсна за іх стаць пад штандар!
І прага змагацца – гэта наш дар.
З касой ці з АК, са штыком ці з гарматай –
Мы пераможам! Сумневу не варта!

Верш Касінеры Новага часу