Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ліцьвін

Спытайце мяне:-“Дзе твая Радзіма?”
Я вам адкажу:-“Ад Жамойці да Крыма!”

З чым ты, спадар, у бой пойдзеш сьмела?
Са Сьцягам ад продкаў-БелЧырвонаБелым!

А хто твае продкі? Дзе корні твае?
Астрожскі ды Вітаўт,-у ліцьвінскай зямле!

Адвечны твой сымбаль, зь якім-праз нязгоды?
Сьвятая Пагоня, яна-назаўсёды!

Спытайце мяне:-“Хто ты такі?”
Я-горды Ліцьвін! І гэта-ў вякі!

2011 кастычнік

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ліцьвін - Андрэй Новікаў