Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Птушкі

А птушкі ляцелі высока,
Краналі крылом гарызонт.
На поўдзень, напэўна, далёка,
Далей бы ад гэтых турбот.

Радзіму пакінуць нялёгка:
Свае тут жалейка і смык!
Для птушак адна ёсць палёгка:
Я чуў развітальны іх крык.

У крыку адчуў я надзею
На хуткі зварот іх дамоў.
І зараз, канешне, я веру –
Убачу пярнатых ізноў!

І мне так хацелася ў неба!
Ды стаў я, нібыта нямы…
Ляцець – птушкам больш да патрэбы,
Бо ў волі яны, а не мы!

Верш Птушкі - Андрэй Козел