Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Травы і гарбата

За Неманам, ў таемнай дзікай пушчы.
У лугах, якіх і за жыцце не абыйсці.
Збіраю водарам натоленыя травы.
І лепш на свеце месца не знайсці.

У красавіку шукаю першую крапіву.
Суніцу ў траўні, чаромху, дзьмухаўцы.
“Кожнай расліне дай месца, і часіну”.
Здаўна казалі мудрыя дзяды.

Мой кожны месяц лета, гэта жатва.
Чабор, рамонкі, палыны, і верасы.
У лугах і па барах бадзяюся упарта.
Па нерушах не бачаушых касы.

Я збор ў цяньку павешу на паддашку.
На тых цвіках якія дзед забіў.
У тіхі вечар памяну яго дапіўшы пляшку.
Моўчкі падзякую за ўсе чаму вучыў.

Адыдзе лета, восень запануе.
У лістападзе ужо за лесам і зіма.
Засланы снегам луг засне, і засумуе.
Да той пары пакуль не вернецца вясна.

І вось ў такі бясконца доўгі вечар.
Я пакладу на стол, свой летні збор.
Запахне лугам, неманским прасторам.
Зраблю я адмысловы перабор.

У гарбатнік пакладу ўсяго патрошку.
Дадам я кіпня, із крынічнае вады.
Накрыю рушкіком, зраблю падложку.
Пакуль настоіца, хвілін пятнадцать да пары

Налью я ў кубачак, чароўнае гарбаты.
І водар лета запалоніць ўвесь пакой.
І так праўдзіва усе, я сам узнеслы, рады.
Быццам я недзе аставіў непакой.

На ганак выйду вечар белы, краявід убачу.
Такім як бачыў яго дзед, і прашчур мой.
Стаю маўчу, ісці баюсь, як нешта страчу.
Я ў такі час, па асабліваму жывой.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Травы і гарбата - Андрэй Кішкурна