Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Лясун

Гэта ні казка, здань а можа цуда.
Даўно было то, но ніколі не забуду.
Я крочыў ўздоўж паваленага зруба.
Пашкадавалі толькі два магутных дуба.
Тут секлі просеку, была на то нагода.
Зноў лем пасадзяць ажывіца прырода.
Так разважаў я, пад час свойго пахода.
Ўглыбіўшысь ў думкі знейкай асалодай.
З нянацку шусь за дубам нешта бачу.
Ці пень, ці корч, не нейкі дзед.
Я твар на жаль не бачу.
Ўглядаўся так што вочы зараз страчу.
І як вядзецца голасна вітаюсь.
Кажу :”Дзень добры, як маецесь” пытаюсь.
Ен павярнуўся постацю старою.
Я аж прысеў, жах завалодаў мною.
О мілы Божа, ратуй мяне магутны.
Ад жаху ногі быццам ўдзелі ў путы.
Ад дрыжыкаў замер, не бачаная стома.
Пашкадаваў што сення не застаўся дома.
Дзед на мяне як сыч утапырыўся.
Малыя вочкі як свярдзелкі ўвіліся.
Басыя ногі, з імху даўгая світка.
З карэньчыкаў, ці брыль, альбо намітка.
З ядлоўца кіем грозна пагражае.
Дубы як быццам ад мяне абараняе.
І раптам знік, як цукар растварыўся.
А я як слуп нібы у землю ўліўся.
Рукой я тронуў голаву жахліва.
Можа і я ні я а ўжо якоесь дрэва.
А думкі ў галаве спляліся нібы хвалі.
А што было то? Вось так справы напаткалі.
Як валацуга крочыў я да дому.
Я кожнай краткай адчуваў не бачаную стому.
Даклыгаў неяк да кутка свайго раднога.
Жывы і добра, ўсе на літасць Бога.
Вось так паверш ў Лясуна, Вадзяніка, і Чараўніцу.
У Пяруна, у Зюзю, і ў другую таямніцу.
Жывеш не бачыш, а надарыцца часамі.
Хто тут жыве, блізютка разам з намі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Лясун - Андрэй Кішкурна