Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пішыце лісты

Пішыце лісты, адпраўляйце паштоўкі,
Дзе почыркам вашым пісаўся радок.
Пішыце асадкай, пішыце алоўкам.
Глядзіце, каб толькі чытаўся лісток!

Сьпявайце прыгожыя песьні, спадарства,
На працы, у душы, каханым, сабе.
Няхай у чароўнае музыкі царства
Штодня вас сьцяжынка з тых песьняў вядзе.

Любіце людзей, пашансуе – кахайце,
Ды так, каб нікому ня здроціць душу.
Заўсёды дарогу давайце праўдзе.
І толькі ня трэба ж узводзіць мяжу.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пішыце лісты - Андрэй Кімбар