Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пяшчота.(Прысвячаецца маей дачушке)



Сонейка мілае, усмешкай палае,
Бацьку й маці бачыць жадае,
Чароўныя вочы сэрца змінаюць,
Дзіўныя ручкі, душу сьціскаюць.

Палаюць пачуцці да родная крывінкі,
Тата і мама крычыць без замінкі,
Камусьці сонца ў небе лунае,
Нашае сонейка ў сэрцы палае.

17.11.2006г



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пяшчота.(Прысвячаецца маей дачушке) - Андрэй Казлоў