Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Забываюся



Забываюся родную мову,
Нават думаю ўжо па-руску.
І душа, што была шырокай,
Усё больш становіцца вузкай.

Забываюся родную мову
І губляю свае корні.
Усё часцей, як успомню гэта –
Горкі смутак душу агорне.

Забываюся родную мову
І губляю душу праз гэта.
Невыносна баліць і стогне
Маё чулае сэрца паэта.

Забываюся родную мову
І Радзіму сваю забываю.
Як сляпы я ў цемры блукаю,
Але мовы губляць не жадаю!!!



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Забываюся - Андрэй Багдановіч