Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Затрымайся яшчэ на хвіліну



Затрымайся яшчэ на хвіліну,
каб даслухаць сімфонію сноў,
каб наведаць са мною краіну,
дзе жывуць мае вершы без слоў.

Мы з табою наш храм пабудуем
пад халоднымі крыламі зор
і каханнем сваім замацуем
яго сцен непаўторны ўзор.

I не згасіць злы вецер пустынны
нашых сэрцаў агонь малады…
Затрымайся яшчэ на хвіліну,
каб застацца са мной назаўжды.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Затрымайся яшчэ на хвіліну - Андрэй Аляксандраў