Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жыццё даецца, каб жыццё тварыць

Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.
Каб светла-залатую яго ніць
віць і далей – любоўю, справай дзейнай
ды словам, што ад справы неаддзельна.
Тварыць!

Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.
Надзеяй, праўдай, мужным парываннем,
высакародным, дружным намаганнем,
што потым зоркай у вяках гарыць.
Тварыць!

Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.
Маральны самы, самы натуральны
пачатак гэты вось жыццестваральны.
Інакш – якая ад жыцця карысць?
Тварыць!

Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.
Не марнаваць, не нішчыць, не бурыць, –
Тварыць!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Жыццё даецца, каб жыццё тварыць - Анатоль Вярцінскі