Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Свята



Яго абвяшчалі не фанфары –
Гучалі прызнання нашага чары.
Святло выпраменьвалі не гірлянды –
Свяціліся ярка нашы пагляды.
Не медзь выбівала гулкія маршы –
Кроў біла ў грудзі і скроні нашы.
Не ленты і флагі палымнелі –
Гарэлі нашы губы ў хмелі.
Не літары ўспыхвалі агніста –
Было жывое наша адзінства.
Спраўлялі лепшае свята зямное
Нас двое…



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Свята - Анатоль Вярцінскі