Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мною забыта нямала

Мною забыта нямала
сваіх і пачутых слоў,
а словы, што ты сказала,
чуюцца зноў і зноў:
“Як бы цябе я любіла,
як бы цябе берагла!
Што б для цябе ні зрабіла,
што б для цябе ні змагла!
Як бы пяшчотна гучала
мая да цябе любоў!
I як бы я маўчала,
калі б не хацеў ты слоў!
Як бы цябе я чакала!
Як бы шукала ва сне!
Як бы цябе сустракала,
калі б ты ішоў да мяне!
Голас твой, твае крокі
чула б я за вярсту…
Дзяліла б з табой да кроплі
і восень тваю, і вясну.
Як бы цябе я любіла!
Без меры і без мяжы.
Што б для цябе ні зрабіла!..
Чаму ты маўчыш, скажы?”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мною забыта нямала - Анатоль Вярцінскі