Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Гудзела, гуло ў маіх вушах

Таемныя гукі даносіць
мне часам прастора душы.
Адкуль яны? Сэрца галосіць,
што гіне ад хлусаў іржы?
Ці, можа, то хмурныя думкі,
што раптам, як быццам у сне,
паўсталі і смуты малюнкі
адбілі на мокрым вакне?
Ці, можа, кастрычніцкім ранкам,
адным з неакрэсленых дзён,
паперку заўважыў на ганку,
а ў ёй ад каханай праклён?..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Гудзела, гуло ў маіх вушах - Анатоль Вярцінскі