Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Была узрушанасць парыва

Была узрушанасць парыва,
была даверлівасць цяпла…
Любві магчымасць апаліла,
магчымасць шчасця апякла.
Гарэў, як пацалунак лёсу,
на нашых вуснах той апёк,
калі мы засыналі позна
і гас лясны наш аганёк.
Сны наплывалі, нібы хвалі,
за хваляй хваля – сон за сном.
Мы ў сне, шчаслівыя, ляталі…
Ды дзень стаіўся за акном.
I потым стукаў асцярожна,
сінеў цвяроза у акне.
Мы абуджаліся трывожна:
“Наяве ўсё было ці ў сне?”
Глядзелі сумнымі вачыма
у неасветлены куток,
і ўспамінаўся нам радок:
“А шчасце так было магчыма”

Верш Была узрушанасць парыва