Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чорная гадзюка, белая змяя

З народнага

Белая гадзюка –
белая каса,
чорная гадзюка –
чорная раса.

Белая гадзюка,
як дзіцёнак спіць,
чорная гадзюка
хоча укусіць.

Белую гадзюку
зеллем напаю,
чорную гадзюку
варам абаллю.

Белую гадзюку
на чырвоны кут,
чорную гадзюку
на ганебны слуп.

Белая гадзюка –
мой бялюткі дзень,
чорная – загіне
за свой чорны цень.

З белаю гадзюкай
буду баляваць,
а па чорнай змейцы
тайна гараваць.

Чорная гадзюка,
твая смерць не я,
цябе загубіла
белая змяя.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Чорная гадзюка, белая змяя - Анатоль Сыс