Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Выбліск



Справядлівасць вострая, як восць!
Што мне вашы каламутныя хімеры,
Златахрамаў замусоленыя веры,
Калі ў сэрцы праўда Роду ёсць?

Калі ў сэрцы Праўда Роду ёсць,
У такім гарачым,
што мужнее год ад году:
Справядлівасць – гойстрая, як восць,
Што маланкаю абрушыць
і наскрозь праб’е любыя перашкоды!
25.02.99г.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Выбліск - Анатоль Кудласевіч