Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сумны верасень за вакном



Нат не верыцца, што жывём,
Жывём добранька да пары…
Дожджык дробненькі на двары.
Восень сыплецца на зямлю.
-Чуеш, сын уста ў, – ой-лю-лю!
Хутка верасень дагарыць,
І не вернецца да пары.
Зоркі падаюць у прыпол,
Зоркападамі сцельюць дол.
Мокне верасень на двары,
Нам бы з вечнасцю гаварыць.
Месяц верасень за вакном.
Мне не верыцца, што жывём,
Жывём добранька да пары…
Дожджык дробненькі на двары.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Сумны верасень за вакном - Анатоль Кудласевіч