Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Раздарожжа

Хлешча ў твары дожджык.
Небу трэба бліскавіцы.
Што там, потым? Дзесьці выйдзем.
Камень. Надпіс. Скрыжаванне.
Тры напрамкі — тры жаданні.
Доўгі роздум на світанні:
Камень, надпіс, скрыжаванне.
Лева. Права. Прама.
Шчасце. Згуба. Слава.
Конь маўчыць, дадолу голаў –
Ты крычыш дакору словы.
Слова. Водгук. І каханне.
Нечаканае адхланне.
Не блукай душою ў лёсе,
Калі слова не здалося.
Побач. Поруч – шчасце,
Нібы боскае прычасце.
Палыхае бліскавіцы –
Мы спяшаем дзесьці выйці.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Раздарожжа - Анатоль Кудласевіч