Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пляткару

О, як хочацца вам мяне бачыць вар’ятам –
Узялі б па сто грам вы на грудзі свае
За маё нездароўе, пабеглі б дахаты
Пакусаныя радасцю:”Сонца ўстае!”

Сонца вашае праўды ўзыходзіць над светам,
Вы пачулі, што свішча ўжо рак на гары:
Звар’яцелым нікому не ўбачыць паэта!
Вы ў разумных пакуль пахадзіце… Да пэўнай пары.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пляткару - Анатоль Кудласевіч