Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бітва Любові

Цякуць гады, натужна круціцца Зямля –
А мы заўжды ў цянётах подласці і зла.
Цякуць гады… Зямля стамілася чакаць!
І могуць продкі жорстка пакараць!
Гэй, ліцвіны! Пачуйце кліч сівых вякоў!
Нас Род галубіў – а мы забылі Шлях дамоў!
Дажбога ўнукі, – чые ж на сёння мы рабы?!
Гэй, ліцвіны! Што ж цяпер рабіць?
Зямля крычыць! Крычаць старыя курганы –
Наш Дух маўчыць, знямеў у лапах Сатаны.
А мы ж бацькі, – і нашым дзецям трэба жыць,
Пад вечным сонцам вогненна любіць.
Гэй, славяне! Сварог на бітву кліча нас!
Ярыла ўстане – прабіў ужо надзорны час!
Пярун грымамі з нябёс пасобіць на вайне!
Гэй, славяне! Быць нам або не?
Хай сто вякоў над галавою прашуміць –
Успыхне зноў у агнішчанаў Вечны Зніч!
Пара дамоў, дзе ў нашым Ірыі дзяды
Нясць планету ў вечнасць скрозь гады!
Гэй, зямляне! Даўно чакае Млечны Шлях!
Зямелька-Маці парз столькі гора перайшла.
Дажбога ўнукі, чые ж на сёння мы рабы?
Гэй, зямляне! Час прыйшоў любіць!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Бітва Любові - Анатоль Кудласевіч