Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ад спёкі летняй

Ад спёкі летняй
Дол ачах.
Буслы спачылі
За ракою
На цёплых
Жнівеньскіх стагах
У насцярожаным
Спакоі.
Туман,
Асмужаны ледзь-ледзь,
Плыве
На поплаў і балота…
I трэба
Ногі адагрэць
Перад вялікім
Пералётам.
А мо надыхацца
Ім трэба
Настоем траў
Пад родным небам,
Каб водар гэты
Іх прывёў
З далёкай далечы
Дамоў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ад спёкі летняй - Анатоль Грачанікаў