Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Прыйшла… І супыніла часу рух

Прыйшла… І супыніла часу рух,
I зноўку абудзіла боль таемны,
Мне сэрца паланіла колам рук
I роем мараў-сноў невераемных.

I мы – з табою, сёння мы – адно,
Палоненыя слодыччу кахання.
П’яніць нас ноч, як пахкае віно,
I не дае заснуць ажно да рання.

Юнацтва… згадкі… малады наіў…
Ці калі-небудзь здолею забыцца,
Як прагна я з тваіх далоняў піў
Лятунак ночы?… I не мог напіцца?..

Верш Прыйшла… І супыніла часу рух