Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Плошча перамогі

І ў будні дзень і ў радаснае свята,
Сюды да плошчы шмат дарог вядзе,
Сягоння паўшым у баях салдатам,
Народ вянкі да помніка кладзе!

Нібы на варту каля абеліска,
Пасталі елкі ў вешнім шынялі,
Завецца плошчай перамогі ў Мінску,
Адна з найлепшых плошчаў на зямлі!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (10 votes, average: 3,60 out of 5)

Верш Плошча перамогі - Анатоль Астрэйка